Раманы Валерыя Мікалаевіча Гапеева “Мая мілая ведзьма” і “Прынцэса тусоўкі”

Усё пачалося са з’яўлення новай дзяўчыны ў класе, свет раптам пачаў мяняцца…

Школьны раман Валерыя Мікалаевіча Гапеева “Мая мілая ведзьма” (серыя “Пазакласнае чытанне”) гэта гісторыя пра ўзаемаадносіны дзесяцікласнікаў. Кніга дапамагае зразумець што значыць для юнакоў і дзяўчат словы: здрада, сапраўднае сяброўства, бяда, чужы боль, шчырае каханне. Раман выклікае добрыя, цёплыя пачуцці.

Вельмі ўразіла яшчэ адна кніга з серыі “Пазакласнае чытанне” Яўгена Іванавіча Хвалея “Прынцэса тусоўкі”. Раскрываецца тэма тусовак, школьнай наркаманіі і таксікаманіі. Адна з гераінь твора праходзіць якраз такі шлях, які заканчваецца не толькі яе асабістым падзеннем, але і драмай для аднакласнікаў. Твор  увесь час трымае ў напружанні, нават непаразуменні пэўных учынкаў галоўных герояў і недазваляе адкласці чытанне на потым, бо неабходна даведацца як уся гэта гісторыя закончыцца.

Раю прачытаць школьны раман і аповесць юнакам, дзяўчатам і асабліва дарослым, для большага разумення паводзін і пачуццяў сучасных падлеткаў і моладзі.

Чытач гарадской бібліятэкі №8 імя Е. Полацкай Ясюнас Л. І.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля