Беларусь – адзіная Радзіма

25 студзеня ў гарадской бібліятэцы №4 ім. Б. М. Мікуліча прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя “Беларусь – адзіная Радзіма (у рамках цыкла мерапрыемстваў і тэматычных выставак “Заўсёды жыві і квітней Беларусь!”). Для кожнага жыхара нашай сінявокай Беларусі гэтае імя гучыць неяк па-асабліваму, надзвычай меладычна, песціць слых і абуджае ўспаміны-летуценні. Беларусь – гэта гераічная і мужная зямля, памяць аб яе мінулым захавалася ў кнігах. Кожны куточак роднай Беларусі мае сваю адметнасць і непаўторнасць, і каб веды пра Беларусь былі трывалымі, трэба цікавіцца гісторыяй нашай краіны, шмат чытаць і разумець родную мову. Дзеці 2”Б”класса ГУО “Сярэдняя школа №31 г. Бабруйска” пазнаёміліся з гісторыяй краіны дзякуючы песням, казкам і легендам. Малодшыя школьнікі весела і цікава гулялі ў беларускія народня гульні, чыталі цудоўныя вершы пра родную старонку. Вынік мерапрыемства: мы,павінны ведаць, што краіна, у якой мы жывём,- гэта самы цудоўны падарунак лёсу, самае дарагое, што ў нас ёсць. Патрэбна толькі сэрцам адчуць еднасць з ёй, ведаць мінулае роднага краю, ганарыцца яго культурнай спадчынай.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля