Дэкада «Мову матчыну шануйце»

Мова – духоўны скарб народа, адна з найважнейшых прыкмет нацыі, падмурак этнічнага самаўсведамлення народа. Беларуская мова – духоўная адметнасць беларускага народа. Ад пакалення да пакалення беларускі народ замацоўваў у слове сваё бачанне свету, свой вопыт яго пазнання, ад эпохі да эпохі ён выпрацоўваў разнастайныя сродкі для перадачы думак, пачуццяў. Цярністы шлях прайшла беларуская мова, зведала росквіт і заняпад, пакуль дасягнула вяршынь свайго развіцця. Сягодня мы з гонарам вымаўляем імёны Еўфрасінні Полоцкай, Францыска Скарыны, Кірыла Тураўскага, Міколы Гусоўскага і іншых. Гэта яны посеялі першыя зярняткі, з якіх пачала зараджацца беларуская мова і літаратура.

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы, накіраваны на абарону і захаванне моў свету. З гэтай нагоды ў бібліятэках УК “ЦБС г.Бабруска” праходзіць дэкада «Мову матчыну шануйце».

У гарадской бібліятэцы імя А.С. Пушкіна адбыўся Дзень роднай мовы “Я беларускаму малюся Слову…”. Да дня святкавання была арганізавана выстаўка-рэклама “Любімыя кнігі па-беларуску: парады чытачоў”, накіраваная на папулярызацыю беларускай мовы і цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў. Падчас Дня роднай мовы, усе жадаючыя змаглі паўдзельнічаць у літаратурнай рыбалцы, дзе можна было паспаборнічаць у адгадванні беларускіх загадак, а для самых маленькіх чытачоў супрацоўнікі бібліятэкі арганізавалі прагляд мультыплікацыйных фільмаў на беларускай мове. Таксама на літаратурнае свята «Багата, родная ты мова» былі запрошаны навучэнцы УА «Бабруйскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву». Удзельнікі свята даведаліся, што ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць прыгажосцю і непаўторнасцю, а наша родная беларуская мова – мілагучнасцю.  З дапамогай конкурсаў рабяты мелі магчымасць не толькі праверыць свае веды па роднай мове, але і яшчэ больш паглыбіць іх.

Супрацоўнік гарадской бібліятэкі №7 імя А.А.Шагенцукава правяла літаратурна-музычную гасцёўню “Родная мова – тое, што нас яднае”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы, на якую запрасілі вучняў 4 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №19 г. Бабруйска”. Вядучыя ў атмасферы добразычлівасці павяла размову пра гісторыю ўзнікнення Дня роднай мовы, пра неабходнасць захавання беларускай мовы і пазнаёміла хлопчыкаў і дзяўчынак з літаратурным багаццем роднай мовы. У час мерапрыемства дзеці чыталі вершы на роднай мове, слухалі беларускія песні і гулялі ў гульні. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “Мова – душа народа”.

Гарадская бібліятэка №8 імя Е. Полацкай на працягу дня, у межах акцыі “Смак беларускага слова”, прапаноўвалі сваім карыстальнікам паразмаўляць, пачытаць вершы на беларускай мове, а таксама напісаць і пакінуць свае самыя любімыя беларускія словы на выстаўке “Фарбы роднай мовы”. Весела і пазнавальна прайшоў конкурс эрудытаў “Дзіўная родная мова” для  вучняў 3 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа № 18 г.Бабруйска”, якіх чакала дзевяць разнастайных заданняў на веданне беларускай мовы. Дзеці выконвалі заданні калектыўна, у складзе чатырох каманд. Пераможцам былі падараваны памятныя медалі, а ўсе ўдзельнікі конкурсу атрымалі прыгожыя беларускамоўныя закладкі. На прыканцы мерапрыемства дзеці прынялі ўдзел у акцыі “Смак беларускага слова”, напісаўшы сваё самае любімае беларускае слова.

У гарадской бібліятэцы №16 адбыўся літаратурна-музычны час “Захавай маю мову, чарговы наш век”. У фармаце мерапрыемства бібліятэкары  прапанавалі прысутным акунуцца ў чароўны свет роднай мовы, паслухаць, як мілагучна яна гучыць, якія цудоўныя беларускія песні, колькі чароўных радкоў прысвечана роднай мове. Таксама вучні з задавальненнем прынялі ўдзел у электроннай гульні “Таямніцы роднай мовы”.

У Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя А.П.Гайдара прайшоў цыкл урокаў роднай мовы “Мова родная – беларуская” для вучняў 2-х і 4-х класаў ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Бабруйска” і ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Бабруйска”. Школьнікі прынялі ўдзел у конкурсах знаўцаў беларускай мовы і пазнавальных гульнях. Цікавасць у рабят выклікала знаёмства з часопісам “Вясёлка” і прагляд спектакля “Зайкава хатка” ў выкананні лялечнага тэатра “Пятрушка”.

У ДБ №5 была праведзена інфарміна “Цвіце бацькоўская мова непаўторнай кветкай”. Для дзяцей была прапанавана слайд-прэзентацыя “Слова чыстае і дарагое”, дзякаючы якой прысутныя прасачылі гістарычны шлях роднай мовы, атрымалі асалоду ад знаёмства з вялікімі беларускімі пісьменнікамі і іх вершаванымі радкамі аб родным слове, даведаліся, дзе ўстаноўлены помнік унікальнаму сімвалу беларускага алфавіта – літары “Ў”. Напрыканцы удзельнікі мерапрыемства прыйшлі да высновы, што трэба часцей размаўляць на роднай мове, каб адчуваць сябе сапраўдным беларусам.

У дзіцячай бібліятэцы №6 імя М. Астроўскага было арганізавана свята роднай мовы “І прыгожа льецца па прасторы слова беларускай мовы”. На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 4 “Б” класса ДУА  “Сярэдняя школа №3 г. Бабруйска”. На свята завітаў Дзед-Усявед, які прынёс з сабой чароўную торбачку, у якой ляжала нештачка такое, што ўсім патрэбна – гэта кнігі – радасць для кожнага чалавека. Вучні пазнаёміліся з сучаснымі дзіцячымі пісьменнікамі і іх творамі, а таксама самі чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў: Я. Коласа, Я. Купалы, М. Багдановіча, К. Буйло. З задавальненнем слухалі беларускія паданні і 0казкі, прымалі ўдзел у конкурсах і гульнях.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля