Этнаграфічныя экспанаты распавядаюць

У межах працы клуба “Беларускія традыцыі” для вучняў 3 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №18 г.Бабруйска” у ГБ №8 імя Е. Полацкай адбылася гадзіна беларускай культуры “Этнаграфічныя экспанаты распавядаюць”.

Дзеці пазнаёміліся з жыццём, побытам беларусаў мінулых стагоддзяў, самабытнымі народнымі традыцыямі і культурай. Адказалі на пытанні віктарыны “Шануй роднае слова”, разгадалі беларускі чайнворд. Дзеці з цікавасцю і інтарэсам разглядалі прадметы быту і прылады працы,  прадстаўленыя на экспазіцыі “Беларускі скарб”, якія ёсць у бібліятэцы.

Напрыканцы мерапрыемства адбыўся агляд дакументаў, якія былі прадстаўлены на выстаўцы “Жывыя вытокі”.

snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake