Ад парога ў свет дарога

У старажытныя часы кожная сялянская хата стварала асобы мікраклімат, настрой душы і сведчыла не толькі пра матэрыяльны, але і духоўны лад жыцця.

Для дзяцей “ЦДОДиМ “Росквит” адбыўся экскурс у мінулае “Ад парога ў свет дарога”. Пад час мерапрыемства вучні даведаліся з якой мэтай у кожнай хаце вешалі на покуце над сталом ажурную канструкцыю з саломкі, чаму гаспадарчы кут, які размяшчаўся супраць печы, называўся “бабін кут”. Кожны жадаючы змог сваімі рукамі “патаўчы паветра” ў маслабойцы, апрануцца ў народнае адзенне, пакачаць ручнікі качолкамі, памалоць на жорнах муку. Дзеці ахвотна прынялі ўдзел у конкурснай праграмме “Хто ў хаце гаспадар”. Напрыканцы экскурса бібліятэкар пазнаёміла вучняў з новымі кнігамі, якія адлюстроўваюць  народную культуру беларусаў.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля