У гарадской бібліятэцы №4 ім. Б. М. Мікуліча прайшла гульнёва-святочная праграма «Мая прыгожая Беларусь» для вучняў 3-х класаў ДУА «Сярэдняя школа №31 г. Бабруйска». Разам з дзецьмі мы падарожнічалі па адной з самых прыгожых краін свету – па любай Беларусі. Пабывалі ў розных куточках нашай краіны, пазнаёміліся з прыгожымі краявідамі навакольнага свету, пагаварылі пра разнастайнасць беларускіх рамёстваў. Пачулі легенды і неверагодныя рассказы пра Беларусь і беларусаў. Адбылося знаёмства з беларускімі гульнямі і песнямі. А самым цікавым для дзяцей атрымалася знаёмства з фальклорам, традыцыямі, з беларускімі святамі. Доўга разглядалі вучні саматканыя абрусы, ткацкія вырабы, дыван з льну. А напрыканцы святочнай праграмы была паказана інцыніроўка беларускай казкі. Кожны ўдзельнік святочнай праграмы не толькі паабяцаў не забываць і шанаваць родную мову, але і даведацца ў сваіх бабуль пра сямейныя традыцыі.
Окт 07 2019
Свежие комментарии