Кніжкіна гісторыя

Беларускамоўны культурна-асветніцкі праект “Кніжкіна гісторыя”.

Кніга – гэта архіў слоў і мастацтва, гэта акно ў свет і падмурак культуры. Ва ўсе часы кніга была і застаецца важнай крыніцай пазнання навакольнага свету, скарбніцай ведаў, адным з лепшых сродкаў выхавання чалавека. Бібліятэка – гэта скарбніца кніг, і таму ей належыць важная роля ў павышэнні значнасці кнігі і чытання, далучэнні дзяцей да бібліятэкі і беларускай кніжнай культуры.

Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання і з нагоды аб’яўлення горада Бабруйска  культурнай сталіцай  Беларусі ў 2017 годзе  ва УК “ЦБС г. Бабруйска” гарадской бібліятэцы №8 імя Е. Полацкай   распачаў сваю работу беларускамоўны культурна-асветніцкі праект “Кніжкіна гісторыя”.  Ідэя праекта была перанята з вопыту работы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў межах Года культуры (2016 г.) і ў межах культурна-асветніцкага праекта «В гости к книгам».

Праект садзейнічае далучэнню дзяцей да бібліятэкі, беларускай мовы і нацыянальнай кніжнай культуры, выхоўвае пачуццё гонару за дасягненні  і багатыя традыцыі айчыннай кніжнай культуры.

Мэтай нашага праекта з’яўляецца знаёмства, вывучэнне і папулярызацыя кніжнай спадчыны Беларусі. Праект разлічаны на дзяцей ад 6 да 11 гадоў.

У задачы праекта ўваходзяць:

  • Далучэнне дзяцей да бібліятэкі і кніжнай культуры, стымуляванне чытацкай актыўнасці;
  • Развіццё цікавасці да кнігі, чытання і актыўнае далучэнне дзяцей у працэс пазнання;
  • Прапаганда і папулярызацыя беларускай мовы;
  • Знаёмства з гісторыяй і разнастайнасцю беларускай кніжнай культуры, выдатнымі беларускімі асветнікамі;
  • Фарміраванне гонару за дасягненні і багатыя традыцыі айчыннай кніжнай культуры.

Са студзеня 2017 года і да сённяшняга дня ў гарадскую бібліятэку №8 УК “ЦБС г. Бабруйска”, якая носіць імя беларускай святой, асветніцы Еўфрасінні Полацкай, цягнуцца шарэнгі  дзетак  ад 8 да  11 гадоў на культурна-асветніцкія заняткі “Кніжкіна гісторыя”.

Дзяцей чакае знаёмства з гісторыяй літар і алфавіту, старажытных рукапісных кніг, з гісторыяй узнікнення першых бібліятэк, жыццём і дзейнасцю беларускай святой, асветніцы Еўфрасінні Полацкай. Яны даведаюцца хто такі   Францыск Скарына і пазнаёмяцца з яго кніжнай спадчынай, пачуюць аповед пра сучаснае кнігадрукаванне і сучасную беларускую кнігу, а таксама  сустрэнуцца з дзіцячым пісьменнікам.  На кожным занятку дзетак чакаюць творчыя заданні і цікавыя гульні.

Праект  складаецца з 9 культурна-асветніцкіх заняткаў, якія праводзяцца на беларускай мове з выкарыстаннем актыўных і інтэрактыўных методык.

Запрашаем усіх, хто любіць кнігу, беларускую мову і бібліятэку да нас на культурна-асветніцкія заняткі.

Наш адрас: г. Бабруйск, вуліца Мінская, 90

Тэлефон для даведак: 8(0225) 79-64-88

Электронная пошта: bibl8@tut.by

 

 

План культурна-асветніцкіх заняткаў на 2020-2021 гг.

п/п

Назва мерапрыемства Дата правядзення
1. “Кніжны востраў у лабірынце ведаў” Верасень
2. “Гісторыя літар”(стварэнне алфавіта) Кастрычнік
3. “Цуд, імя якому – кніга” (формы і матэрыялы кнігі) Лістапад
4. “Па старонках рукапісных фаліянтаў”(рукапісная кніга) Снежань
5. “Беларуская святая, асветніца –  Еўфрасіння Полацкая” Студзень
6. “Францыск Скарына і яго час” Люты
7. “Кніжная спадчына Францыска Скарыны” Сакавік
8. “Дзівосы сучаснай кнігі” Красавік
9. “Кнігі і творцы” (сустрэча з пісьменнікам) Май

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля