Адкрываю…нанова беларускае роднае слова…

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Напярэдадні свята ў гарадской бібліятэцы імя А.С.Пушкіна прайшла гульня-віктарына «Адкрываю…нанова беларускае роднае слова…» для навучэнцаў УА «Сярэдняя школа №1 г.Бабруйска».

Удзельнікі свята даведаліся, што ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць прыгажосцю і непаўторнасцю, а наша родная беларуская мова – мілагучнасцю. Пераканацца ў прыгажосці і непаўторнасці беларускай мовы дзеці змаглі з дапамогай конкурсаў: «Перакладчыкі», «Тлумачальнік», «Загадкавы», «Музычны», «Паэтычны» і іншых.

Свята спеўнага, звонкага, непаўторнага роднага слова прайшло ў сяброўскай атмасферы. Дзеці змаглі не толькі праявіць сваю эрудыцыю, але і паглыбіць веды па гісторыі ўзнікнення беларускай мовы, яе развіцці і сучасным стане.

У канцы мерапрыемства вядучая падвяла ўдзельникаў свята да высновы аб тым, што родная мова жыве не толькі ў вершах і песнях, яна арганічна акружае нас у штодзённым жыцці. І свята роднай мовы – нагода для нас яшчэ раз задумацца аб лёсе той адзінай, якую мы завём матчынай, на якой думаем, на якой вымавілі першае слова.

snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake