Мова беларуская мая

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Мова – частка чалавечай культуры, гістарычная спадчына. Дзякуючы ёй працягваюць жыць традыцыі. Мова садзейнічае праяўленню павагі да нашага мінулага, служыць элементам аб’яднання людзей незалежна ад месца і часу іх пражывання.

Для кожнага  беларуса роднай мовай з’яўляецца – беларуская. На жаль, у нашай краіне мала людзей карыстаюцца ёй. Хочацца, каб у свята роднай мовы гучала наша прыгожая, мілагучная беларуская мова. Таму  ў гарадской бібліятэцы №8 імя Еўфрасінні Полацкай у межах клуба “Беларускія традыцыі” для вучняў 9 класа ДУА “Гімназія-каледж мастацтваў г. Бабруйска” прайшоў моўны турнір “Знаўцы роднай мовы”. Дзяцей чакалі цікавыя конкурсы на веданне роднай мовы. Пераможцы атрымалі невялікія прызы і прынялі ўдзел у акцыі “Моўныя самацветы”, напісаўшы на выстаўку “Фарбы роднай мовы” сваё любімае беларускае слова.

Для дзетак ДУА “Яслі – сад №5 г. Бабруйска” у межах інавацыйнага праекта і супрацоўніцтва па духоўна-маральнаму выхаванню бібліятэкары правялі моўную віктарыну “Беларуская скарбонка”. Выхаванцы дзіцячага  садка з задавальненнем адказвалі на пытанні моўнай віктарыны, успаміналі беларускія словы, пагулялі ў гульню “Дзе чыя матуля?” і пазнаёміліся з дзіцячымі кнігамі на беларускай мове. За кемлівасць і веданне роднай мовы дзеці атрымалі ў падарунак беларускамоўныя закладкі.

Ведай мову сваю, беларус!

Вобразная, вольная,

Пявучая – мова беларуская мая!

( П. Панчанка)

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля