Пра Беларусь і беларусаў

3 ліпеня да самага ўрачыстага і кранальнага свята – Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – ў ЦГБ імя М. Горкага адбылася акцыя “Пра Беларусь і беларусаў”. На працягу дня ўсе наведвальнікі бібліятэкі атрымалі магчымасць паглядзець фільм “Беларусь, которую стоит увидеть”. Прыгожая беларуская прырода, рэкі, азёры, лясы, старажытныя замкі – усё гэта вабіць не толькі беларусаў, але і турыстаў з розных краін. Вельмі карысна пабываць у розных куточках беларускай зямлі, але заўсёды прыемна вяртацца дадому,  ў наш родны Бабруйск, самы лепшы горад на Планеце.

Каля бібліятэчнай выстаўкі “Цікавінкі аб Беларусі” можна было адказаць на цікавыя пытанні віктарыны “Спасцігаем жыцця таямніцы” па гісторыі, традыцыях беларускага народа, творчасці вядомых беларускіх пісьменнікаў.

Падчас гульні “Смак беларускай мовы” многія ўдзельнікі адкрылі дагэтуль невядомыя словы беларускай мовы. Напрыклад, вельмі смачна гучыць назва такой духмянай і карыснай ягады – суніцы.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля