Знаёмыя незнаёмцы

Роднае слова – люстэрка культуры народа, яго духоўнае аблічча. Мова – наша спадчына, якую мы атрымліваем ад бацькоў і павінны перадаць наступным пакаленням. Хто хоць раз пачуў беларускую мову, не забудзе яе мяккасці і мілагучнасці, плаўнасці і напеўнасці, сціплай прыгажосці і самабытнасці.

Працягвае сваю работу праект па папулярызацыі беларускай мовы і беларускай нацыянальнай культуры “Расцём беларусамі”, які дзейнічае пры дзіцячай бібліятэцы №6 імя М. Астроўскага. Удзельнікамі праекту з’яўляюцца вучні 1 “А” классу ДУА “Сярэдняя школа №9 г. Бабруйска”.

На свой першы занятак, пазнавальную гадзіну “Знаёмыя незнаёмцы”, завіталі яны сёння ў бібліятэку. Дзеці разгарнулі чароўныя старонкі скарбаў беларускай мовы: яны чулі беларускую мову, вучыліся самі называць на роднай мове розныя прадметы, вымаўляць ветлівыя словы. Хлопчыкі і дзяўчынкі з вялікім задавальненнем гулялі ў перакладчыкаў, адгадвалі загадкі на беларускай мове, слухалі вершы. А беларуская народная казка “Каток залаты лабок” прыйшлася даспадобы малечы. Імправізаваны каток залаты лабок падзякаваў дзяцей за знанне казкі і ўзнагародзіў іх вязкай абаранкаў.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля