Традыцыі. Рамёствы. Майстры

У межах працы клуба “Беларускія традыцыі” для выхаванцаў дзіцячага сацыяльнага прытулка ДУА «Сацыяльна-педагагічны центр Ленінскага раёна г. Бабруйска»  у ГБ №8 імя Е. Полацкай адбылася гадзіна беларусазнаўства “Традыцыі. Рамёствы. Майстры”.

Дзеці пазнаёміліся з жыццём, побытам беларусаў мінулых стагоддзяў, самабытнымі народнымі традыцыямі, рамёствамі і культурай. Даведаліся, якімі рамёствамі займаліся беларусы ў мінулыя гады, якія з іх захаваліся да нашых дзён і пазнаёміліся з дапамогай серыі кніг “Энцыклапедыя народнага майстра” з беларускімі і бабруйскімі майстрамі, носьбітамі народнай спадчыны. Дзеці з цікавасцю і інтарэсам разглядзелі створаныя самабытнымі майстрамі прадметы быту і прылады працы мінулага стагоддзя, прадстаўленыя на экспазіцыі “Скарбы бабулінай хаты”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля