Шчодры ў жыцці і мудры ў літаратуры

 Імя Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча запісана залатымі літарамі ў пантэон беларускіх пісьменнікаў. “Роўнага яму няма і наўрад ці ўжо будзе, замяніць яго ў нашай літаратуры не можа ніхто. Ужо хоць бы таму, што ніхто з такім бляскам не спалучае ў нас талент паэта з талентам празаіка, драматурга, кінасцэнарыста, эсэіста, гісторыка. Ён быў аднолькава таленавіты ва ўсіх літаратурных жанрах, што, можа, натуральна для літаратуры мінулага, але рэдка сустракаецца ў сучаснай літаратуры з яе багатымі, дасканала развітымі літаратурнымі жанрамі” – так пісаў пра яго     В. Быкаў.

26 лістапада беларусы адзначаюць 90 гадоў з дня нараджэння У. С. Караткевіча. Да гэтай даты ў бібліятэцы №8 імя Е. Полацкай адбылася літаратурная сустрэча “Шчодры ў жыцці і мудры ў літаратуры”. Пад час гэтага мерапрыемства яго ўдзельнікі пазнаёміліся з жыццём і творчасцю яскравага і таленавітага беларускага літаратара. Яны даведаліся, што вялікі ўплыў аказаў дзед па лініі маці Васіль Грынкевіч: ён быў дасціпным апавядальнікам, ад якога ўнук пачуў шмат казак і народных паданняў, пераняў любоў да прыроды, гісторыі Беларусі. Гэтая цікавасць у сталым узросце вылілася ў шматлікія творы.

Уладзімір Караткевіч стварыў з нуля беларускую гістарычную прозу; замацаваў у беларускай культуры вобраз Кастуся Каліноўскага, разумеючы яго важнасць; стварыў магутныя вобразы арыстакратаў і іх нашчадкаў, тым самым паказаў, што беларусы ў мінулым мелі ўласную эліту; стварыў вобразы герояў Рэнесансу; напісаў захапляльны падручнік-даведнік па гісторыі Беларусі; пачаў пісаць па-беларуску дэтэктывы, ствараючы гарадскую “масавую” літаратуру.

 Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з выстаўкай-постэр “Быў. Ёсць. Буду.”

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля