Што стварылі стагоддзі і захавалі нашы продкі

Гісторыя – гэта памяць, нашы карані, але гэта наша сучаснае і будучае. Народ, які не зберагае свае традыцыі, не клапаціцца аб іх захаванні і ўзбагачэнні, паступова страчвае гістарычную памяць і нацыянальную самасвядомасць, губляе самабытнасць і непаўторнасць.

27 студзеня студэнты 1-га курса 26 групы ДУА “БДГЭПТК” зрабілі экскурс у мінулае “Што стварылі стагоддзі і захавалі нашы продкі”. Экскурс адбыўся ў кутку “Сялянская хата”, які створаны пры дзіцячай бібліятэцы №6 імя. М. Астроўскага. Студэнты пазнаеміліся з бытам старажытных беларусаў, з рэчамі хатняга ўжытку, прыладамі працы. З захапленнем удзельнічалі ў конкурсе “Хто ў хаце гаспадар?”, дзе змаглі пакачаць качолкамі  ільняныя ручнікі, намалоць мукі драўлянымі жорнамі і прымерыць народнае адзенне беларусаў.

Важна, каб маладое пакаленне цікавілася мінулым і сучасным сваёй зямлі, сваімі славутымі зямлякамі, вучылася любіць і захоўваць спадчыну сваіх продкаў.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля