Сустрэча з казкай

Казка — неразлучны спадарожнік дзяцінства. Яна ўваходзіць у жыццё дзіцяці з самага ранняга ўзросту, суправаджае на працягу ўсяго дзяцінства і застаецца з чалавекам на ўсё жыццё. З казкі пачынаецца яго знаёмства са светам літаратуры, са светам чалавечых узаемаадносін і з усім навакольным светам увогуле.

Чытайце казкі! Гэта сапраўды цікавае і карыснае баўленне часу. Дзякуючы казкам мы становімся лепш.

Для вас, дзеткі і для вас, дарослыя, дзіцячая бібліятэка №6 імя М. Астроўскага падрыхтавалала займальную вандроўку “Сустрэча з казкай”.