Роднае слова – вечнасці след

Хутка прыйдзе час, і сёняшнія школьнікі будуць вызначаць будучыню роднай Беларусі. І вельмі важна ўжо сёння звярнуць увагу на выхаванне ў іх пачуцця патрыятызму, выхаванне асобы з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, у цэнтры якой будзе ўсведамленне ўласнай адказнасці за лёс Радзімы. Беларусь толькі тады будзе жыць і развівацца, калі кожнае наступнае пакаленне будзе зберагаць нацыянальныя традыцыі, мову, сваю родную зямлю. У рамках Года нацыянальнага адзінства гарадская бібліятэка імя А.А. Шагенцукава арганізавала і правяла для удзельнікаў клуба “Лотас” (ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі”) урок беларусазнаўства “Роднае слова – вечнасці след”. У час мерапрыемства прагучала легенда “Адкуль пайшлі беларусы”, бібліятэкар вяла аповед пра тое, адкуль і як узнікла наша родная беларуская мова. Акцэнтавалася ўвага на той факт, што яна, мілагучная і чароўная, з’ўляецца душой беларусаў. Дзеці з ахвотай ўспаміналі  матуліны калыханкі, адгадвалі загадкі, глядзелі агучаныя беларускамоўныя мультфільмы, актыўна прынялі ўдзел у конкурсе “Як гучыць гэта слова па-беларуску”. Цудоўным дапаўненнем да мерапрыемства стала выразнае чытанне дзецьмі вершаў беларускіх паэтаў.

Напрыканцы, усе пагадзіліся з тым, што мы – беларусы павінны любіць і шанаваць сваю родную мову.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля