Наш дом – Беларусь

Каб выхаваць любоў і павагу да сваёй краіны, захаваць яе культуру і традыцыі ў ЦДБ імя А.П.Гайдара для вучняў 4 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Бабруйска” прайшоў урок беларусазнаўства “Наш дом – Беларусь”.

Увазе дзяцей былі прадстаўлены кнігі: “Зямля з блакітнымі вачыма” Р. Александровіч, “Адкуль наш род” Ул. Арлова, “Сем цудаў Беларусі” Ул. Ягоўдзіка, “Вялікія і славутыя людзі беларускай зямлі” Ул. Бутрамеева і інш. Вучні адправіліся ў займальнае падарожжа па родным краі, пазнаёміліся са старажытнымі гарадамі і замкамі Беларусі, з рэкамі, азёрамі, лясамі і іх насельнікамі, прынялі ўдзел у конкурсах: “Легендарныя продкі беларусаў”, “Складзі прыказку”, “Дапоўні імя”, “Песняры беларускай зямлі”, адказалі на пытанні віктарыны “Адкуль наш род”, выканалі практыкаванні па беларускай мове: “Складзі слова”, “Зрабі пераклад”, “Наадварот”, завяршылася мерапрыемства крыжаванкай “Беларусь”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля