Сялянская хата

Цікава і весела можна правесці свой вольны час на канікулах у бібліятэцы. Так і зрабілі вучні  3 “Б” класа  ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Бабруйска”,  калі  завіталі  ў дзіцячую бібліятэку №6 імя  М. Астроўскага. Наведаўшы куток “Сялянская хата”, які створаны пры бібліятэцы, разам з настаўніцай яны адправіліся ў падарожжа ў мінулае  “Пад шчаслівым дахам у кожнай хаце”. Тут яны даведаліся  аб шляху хлеба ад зярна да каравая, а яшчэ як рубашка ў полі вырасла. Калі зазірнулі ў распісны куфар,  дзеці знайшлі там народнае адзенне беларусаў і ільняныя  вышытыя ручнікі. Вучні з захапленнем паслухалі расказ аб нацыянальных  і мастацкіх асаблівасцях беларускага касцюма. Дзяўчынкі і хлопчыкі змаглі прымерыць ільняное белае аддзенне,  якое  было так да твару  маленькім беларусам. З задавальненнем   яны  прынялі ўдзел у конкурсе “Хто ў хаце гаспадар?” Сапраўднымі гаспадарамі сталі Мікітка і Мілада, якія змаглі  і мукі намалоць,  і ручнікі пакачаць, а яшчэ як сапраўдныя гасцінныя  беларусы  пачаставалі аднакласнікаў і настаўніцу духмяным хлебам. Дзеці вельмі зацікавіліся беларускай даўніной і пажадалі  наведаць куток “Сялянская хата”  яшчэ ні адзін раз.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля