У гарадской бібліятэцы № 8 імя Еўфрасінні Полацкай для вучняў 3 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа № 18 г. Бабруйска” адбыўся чацвёрты занятак культурна-асветніцкага праекту “Кніжкіна гісторыя”. Тэмай чарговага занятку стала рукапісная кніга – “Па старонках рукапісных фаліянтаў”. Вучні пазнаёміліся з гісторыяй рукапіснай кнігі: як і з якіх матэрыялаў яе рабілі, як афармлялі, хто і дзе займаўся перапіскай кніг. Хлопчыкі і дзяўчынкі пагарталі факсімільныя выданні беларускіх рукапісных кніжных помнікаў – Тураўскага і Слуцкага Евангелля.
У другой частцы мерапрыемства дзеці паспрабавалі прачытаць тэксты факсімільных выданняў і самі пабывалі ў ролі афарміцеляў, размаляваўшы буквіцы “старажытных” кніг.
Свежие комментарии