Сям’я і кніга. Аб’яднаныя чытаннем

10 красавіка ў розных краінах свету адзначаецца сямейнае свята – Дзень братоў і сясцёр. Не вельмі вядомы, ён працягвае традыцыю ўшанавання сямейных і роднасных сувязяў, умацоўваючы адносіны паміж блізкімі людзьмі, якімі з’яўляюцца ў дачыненні адно да аднаго браты і сёстры.

З’яўленне сённяшняга свята мае сваю гісторыю. Традыцыя святкаваць Дзень братоў і сясцёр 10 красавіка прыйшла з ЗША. Ідэйным натхняльнікам стала Клаўдыя Эварт. Яна згубіла сваіх родных брата і сястру ў раннім узросце і цяжка перажывала гэту страту. У памяць аб іх Клаўдыя і вырашыла арганізаваць правядзенне свята, а ў якасці даты выбрала 10 красавіка – дзень нараджэння яе сястры. Жанчына звярнулася да грамадства памятаць пра блізкіх людзей, цаніць саму магчымасць адчуваць цяпло і дабрыню, клопат і разуменне роднага чалавека.

Свята ўпершыню было праведзена ў 1998 годзе. Яно стала набіраць папулярнасць спачатку ў ЗША, а потым атрымала распаўсюджванне ў іншых краінах, у яго з’яўляюцца традыцыі. У гэты дзень заведзена дарыць падарункі, віншаваць па тэлефоне, сустракацца дома ці ў кафэ, дарыць цяпло і радасць адзін аднаму і бацькам. У адрозненне ад індыйскага свята, якое адзначаюць родныя браты і сёстры, Дзень братоў і сясцёр 10 красавіка – гэта свята, якое падразумявае адносіны паміж некалькімі братамі і некалькімі сёстрамі.

Сёстры і браты – гэта не проста нашы родныя людзі, гэта наша апора і падтрымка ў цяжкую хвіліну, нашы самыя надзейныя і адданыя сябры, наша сувязь з мірам дзяцінства і бацькоўскім домам.

“Ты, я, мы з табой”

Если есть сестра иль брат,

Несказанно ты богат,

Значит, есть плечо родное,

Что поддержит в счастье, в горе.

Есть, кому секрет доверить,

Чьи всегда открыты двери,

Береги, цени с пелёнок

Своих братьев и сестрёнок!

“Ты, я, мы з табой” – так называецца літаратурная выстаўка-мазаіка з серыі “Сям’я і кніга. Аб’яднаныя чытаннем”, якую гарадская бібліятэка № 8 імя Еўфрасінні Полацкай падрыхтавала для сваіх чытачоў да свята – Дня  братоў і сясцёр. На ёй прадстаўлены кнігі для чытачоў розных узростаў: ад самых маленькіх да людзей сталых. Кнігі Н. Ігнаценкі і І. Піваваравай для малодшага пакалення, Н. Амманіці і П. дэ Вітт для падлеткаў, класікаў рускай і замежнай літаратуры Ф. Дастаеўскага, А. Талстога, сясцёр Ш. Бронтэ і Э. Бронтэ, Дж. Остэн адчыняюць перад намі свет дзяцінства, цеплыні бацькоўскага дома, ствараюць атмасферу блізкасці і роднаснасці братоў і сясцёр. Кнігі чакаюць сваіх чытачоў!

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля