Супрацоўнікі бібліятэкі №4 ім.Б.М.Мікуліча правялі для вучняў 4-х класаў ДУА “Сярэдняя школа №32 г. Бабруйска” пазнавальную гадзіну “Гэта Беларусь мая”.
Каб мацней любіць сваю Радзіму, трэба аб ёй ведаць, як мага больш.У гэтым нам дапамагаюць кнігі, фільмы, экскурсіі, і таксама пазнавальныя мерапрыемствы. Дзеці даведаліся пра беларускія традыцыі, гульні, звычаі.
А беларускія песні не толькі слухалі, але і спявалі разам. Завочная вандроўка па цудоўных мясцінах Беларусі дапоўніла веды дзяцей аб родным краі, а тэатралізаваны паказ беларускай казкі падарыў цудоўны і бадзёры настрой.
Свежие комментарии