Вітаем кніжку беларускую

У першую нядзелю верасня штогод у Беларусі адзначаюць Дзень беларускага пісьменства.

Да гэтага свята ў дзіцячай бібліятэцы  №6 імя М. Астроўскага была падрыхтавана пазнавальная гадзіна “Вітаем кніжку беларускую” на якую былі запрошаны вучні 4-8 класаў ДУА “Сярэдняя школа №9 г. Бабруйска”. Вучні пазнаёміліся з гісторыяй і традыцыямі свята Дзень беларускага пісьменства, прасачылі шлях, які прайшла кніга на беларускай зямлі, бліжэй пазнаёміліся з жыццём і дзейнасцю беларускіх асветнікаў. Праверыць свае веды школьнікі змаглі адказаўшы на пытанні віктарыны “Ад буквы да кнігі”. Таксама прысутныя  пазнаёміліся  з творамі для дзяцей і падлеткаў сучасных беларускіх пісьменнікаў, адкрылі для сябе новыя імёны ў беларускай літаратуры.

Усе жадаючыя малі магчымасць сфатаграфавацца ў вобразе Францыска Скарыны, паспрабаваць пісаць пяром. Вучні яшчэ раз пераканаліся, што беларуская зямля багатая на слаўныя імёны і нам ёсць чым ганарыцца.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля