Люблю цябе і ганаруся, мая краіна – Беларусь!

Беларусь – гэта наша краіна, зямля, дзе мы нарадзіліся і жывём, дзе жывуць нашы бацькі, дзе жылі нашы дзяды і прадзеды. Беларусь – гэта наша дзяржава, адзіная і незалежная.

У дзень свята, Дня народнага адзінства, у дзіцячай бібліятэцы №6 імя М. Астроўскага, прайшла гадзіна беларусазнаўства “Люблю цябе і ганаруся, мая краіна – Беларусь!”.

Ці задумваліваліся вы калі-небудзь, на якой прыгожай зямлі мы жывём? Якая яна багатая на традыцыі і звычаі, якую гісторыю мае, колькі яна нарадзіла знакамітых людзей!

Пра гэта і вялася гаворка падчас мерапрыемства, а таксама пра хараство беларускай прыроды, разнастайнасць рамёстваў, багацце роднай мовы, славутых людзей нашай Бацькаўшчыны.

Любіце нашу Радзіму, ганарыцеся ёю. Каб кожны з вас годны быў сказаць: “Люблю цябе, Белая, Белая Русь!”

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля