Да самых яркіх беларускіх абрадавых падзей адносіцца вяселле.
Гэты абрад мае глыбокі сэнс. Вяселле на нашай зямлі заўсёды было прадумана да дробязяў, і ўсе яго этапы былі старанна вывераныя. Сучаснае вяселле ўжо не мае такі глыбокі сэнс, хоць і па гэты дзень многія маладыя не адмаўляюцца ад традыцый продкаў.
На гадзіну беларускай культуры “Вяселле і шчасце на адным кані едуць” завіталі навучэнцы УА “БДГЭПТК”.
Паслухаўшы гутарку бібліятэкара, яны даведаліся, якое значэнне тым ці іншым вясельным абрадам і дзеянням надавалі нашы продкі, каб сем’і былі моцнымі, зразумелі што шмат чаго з гэтай спадчыны важна выкарыстоўваць і ў наш час. З вялікай цікавасцю навучэнцы дазналіся аб тым, што такое пасаг і пасад, якую ролю падчас вяселля выконвалі ручнікі і самі змаглі паспрабаваць сябе ў ролі сватоў, жаніха і нявесты.
Свежие комментарии