Мая сям’я

У кожнага чалавека ёсць родныя людзі — сваякі. Даведацца, як іх называюць па-беларуску змаглі ўдзельнікі праекту “Расцём беларусамі”, вучні  2 “А” класу ДУА “Сярэдняя школа №9 г. Бабруйска”. Дзеці завіталі ў дзіцячую бібліятэку №6 імя М. Астроўскага на гульню-знаёмства “Мая сям’я”. Хлопчыкі і дзяўчынкі з цікавасцю паглядзелі пазнавальнае відэа “Як ствараецца сям’я”, запаміналі як гучаць па-беларуску словы “мама”, “тата”, “дзядуля”, “бабуля” і г.д. Вучням спадабалася адгадваць загадкі пра сям’ю, гуляць у гульні “Хто кім даводзіцца?”, “Назаві ласкава”, “Складзі апавяданне”. Дзеці з задавальненнем расказвалі пра сваіх членаў сям’і, тым самым замоцоўвалі вывучаныя словы. Напрыканцы занятку, дзеці разам з бібліятэкарам вырасцілі цудоўнае  “Дрэва Сям’і”, як сімвал сямейнага шчасця і дабрабыту.

Мaтyлькa, тaтyля, бaбyлькa, дзядyля,

Сяcтpычкa, i бpaт мoй, i я –

Уcix нac cямёpa, y згoдзe,

Бeз гopa жывe-пaжывae cям’я.

В. Жуковіч.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля