Гісторыя літар

У гарадской бібліятэцы № 8 імя Еўфрасінні Полацкай для вучняў 3 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа № 18 г. Бабруйска” адбыўся другі занятак культурна-асветніцкага праекту “Кніжкіна гісторыя” пад назвай “Гісторыя літар”. Вучні даведаліся пра  пісьмо першабытных людзей – “піктаграфію”, першы фінікійскі алфавіт, стваральнікаў славянскага алфавіту братоў Кірыла і Мяфодзія, а таксама пра адметнасці беларускага алфавіта. Дзеці паслухалі цікавую казку Р.Кіплінга “Як быў напісаны першы ліст”.

У другой частцы мерапрыемства бібліятэкары прапанавалі вучням творчыя заданні і гульні. Дзеці складвалі сказы па малюнках, пагулялі ў віктарыну “Згубленныя літары” і склалі цікавыя словы, выкарыстоўваючы літары старажытнага фінікійскага алфавіту.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля