Вандроўка ў родную мову

Наша родная мова… Колькі мілагучнасці, таемнасці ў гэтым слове. Як хороша гучыць: матуля, каханне, суніцы, залатыя лісцікі на дрэвах… Мова – гэта тое, без чаго не можа жыць ніводны чалавек. Да Мiжнароднага дня роднай мовы 21 лютага ў ГБ №16 для вучняў 5 “Г” класа ДУА “Сярэдняя школа №28 г. Бабруйска” прайшло мерапрыемства “Вандроўка ў родную мову”. Яно пачалося з размовы пра гісторыю ўзнікнення Дня роднай мовы, а таксама пра неабходнасць яе захавання. Потым праводзіліся конкурсы і гульні, каб выявіць лепшага знаўца беларускай мовы. Вучні адгадвалі загадкі, складалі прыказкі, перакладалі словы на беларускую мову. У канцы мерапрыемства падвялі вынікі, узнагародзілі пераможцаў. Усе прысутныя пагадзіліся з меркаваннем аб значнасці роднай мовы для кожнага народа. Спадзяемся, што мерапрыемства, якое мы прысвяцілі нашай роднай мове, нікога не пакінула абыякавым, і мы змаглі данесці да ўсіх асноўнае: мова – тое, што трэба ведаць, любіць і берагчы.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля