Пагуляем у роднае слова

Мова родная, бацькоўская, пяшчотная, быццам крыніца, жывая, іскрыстая! Менавіта такімі словамі мы распачалі нашу размову пра лёс беларускай мовы на краязнаўчым уроку «Пагуляем у роднае слова» з дзецьмі 5-х класаў ДУА «Сярэдняй школы №35 г. Бабруйска» . 21 лютага мы адзначалі дзень роднай мовы, таму сёння наша мерапрыемства ў гонар слова, слова – стагоддзямі таму выпакутаванага і занесенага на старонкі мудрых кніг. На зямлі вельмі многа розных моў.  Кожная з іх мае сваё ўнутранае аблічча і ўнутраную будову, але наша родная заўсёды бліжэй да нас.  Дзеці мелі сёння магчымасць не толькі пазнаёміцца з гісторыяй роднай мовы, беларускімі прымаўкамі і прыказкамі, а яшчэ і пагуляць у беларускія гульні і паслухаць беларускія песні. Напрыканцы мерапрыемства дзеці зрабілі вынік, што каб шанаваць родную мову,  трэба прыслухоўвацца да яе і ўбіраць усё самае цікавае, што засталося нам у спадчыну.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля