Цуд, імя якому кніга

У гарадской бібліятэцы № 8 ім. Еўфрасінні Полацкай для вучняў 3 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа № 18 г. Бабруйска” прайшоў трэці занятак культурна-асветніцкага праекту “Кніжкіна гісторыя” пад назвай “Цуд, імя якому кніга”. Дзеці даведаліся пра старажытныя формы і матэрыялы кнігі – гліняныя дошчачкі, папірусныя скруткі, старажытнарымскія “цэры”, берасцяныя граматы, старажытнакітайскія бамбукавыя кнігі-звязкі. У другой часцы мерапрыемстава дзеці паспрабавалі пісаць так, як пісалі старажытныя шумеры – драўлянай палачкай на “глінянай дошчачцы”, а потым самі паспрабавалі зрабіць кітайскую кнігу-звязак і самастойна прыдумалі разнастайны тэкст і афармленне для сваёй кнігі.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля