Па старонках рукапісных фаліянтаў

У гарадской бібліятэцы № 8 імя Еўфрасінні  Полацкай для вучняў 3 “А” класа ДУА “Сярэдняя  школа № 18 г. Бабруйска” адбыўся чацвёрты занятак культурна-асветніцкага праекту “Кніжкіна гісторыя”. Тэмай чарговага занятку стала рукапісная кніга – “Па старонках рукапісных фаліянтаў”. Вучні пазнаёміліся з гісторыяй рукапіснай кнігі: як і з якіх матэрыялаў яе рабілі, як афармлялі, хто і дзе займаўся перапісваннем кніг. Дзеці пагарталі факсімільныя выданні беларускіх рукапісных кніжных помнікаў – Тураўскага і Слуцкага Евангелля.

У другой часцы мерапрыемства дзеці паспрабавалі прачытаць тэксты факсімільных выданняў і самі пабывалі ў ролі афарміцеляў, размаляваўшы буквіцы “старажытных” кніг.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля