Каб родным словам смагу наталіць

У рамках Тыдня беларускага пісьменства і друку «Адкрываю, як свет нанова, беларускае роднае слова», прысвечанага Дню беларускага пісьменства і друку ў гарадской бібліятэцы імя А.С. Пушкіна адбыўся інфармацыйна-пазнавальны ўрок «Каб родным словам смагу наталіць». Галоўная мэта гэтага мерапрымества – пашырэнне ведаў пра гісторыю ўзнікнення пісьменства на Беларусі, знаёмства з людзьмі, якія ўнеслі вялікі ўклад у яго развіццё.
За сваю шматгадовую гісторыю Дзень беларускага пісьменства стаў па-сапраўднаму нацыянальным святам, значнай падзеяй у культурным жыцці краіны. Свята паказвае непарушнае адзінства друкаванага слова з гісторыяй беларускага народа і яго сувязь з славянскімі вытокамі. У гэты дзень мы ўспамінаем Ф. Скарыну, Е. Полацкую, С. Собаля, К. Тураўскага і іншых беларускіх асветнікаў.
На выставе «Светачы беларускай зямлі» былі прадстаўлены маляўнічыя, унікальныя выданні, цікавыя дакументальныя і мастацкія матэрыялы. Акрамя друкаваных выданняў карыстальнікі мелі магчымасць азнаёміцца з відэаролікам «Любі свой край і ўслаўляй» і буклетам «Дзень беларускага пісьменства».

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля