І вечнасць радка, як вечнасць жыцця…

Беларусь ганарыцца слыннымі традыцыямі свайго народа і ў першую нядзелю верасня адзначае Дзень беларускага пісьменства і друку, які стаў сапраўдным нацыянальным святам. У гэты дзень мы аддаём даніну павагі продкам, якія стварылі фундамент беларускай адукацыі і пісьменства.

У рамках святкавання Дня беларускага пісьменства і друку ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя М.Горкага адбылася літаратурна-музычная кампазіцыя “І вечнасць радка, як вечнасць жыцця…”.

Падчас мерапрыемства вучні 7 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа № 9 г. Бабруйска” даведаліся пра гісторыю станаўлення і развіцця беларускага пісьменства, кнігадрукавання, пра беларускіх асветнікаў. Таксама навучэнцы пазнаёміліся з традыцыяй святкавання Дня беларускага пісьменства ў Беларусі.

Традыцыйна свята праводзіцца ў гарадах рэспублікі, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання. Штогод Беларусь выбірае горад, які будзе прымаць беларускіх пісьменнікаў і аматараў беларускай літаратуры. Сталіцай Дня беларускага пісьменства ў 2022 годзе будзе горад Добруш, вядомы з XVI стагоддзя.

Дзякуючы прагляду відэароліка, школьнікі пазнаёміліся з гісторыяй і славутасцямі горада, даведаліся, што менавіта тут былі заснаваны першыя ў Беларусі папяровая фабрыка і фарфоравы завод, а знакамітым ураджэнцам Добрушскага краю з’яўляецца пісьменнік Іван Шамякін.

Удзельнікі сустрэчы змаглі праявіць сваю эрудыцыю, адказваючы на пытанні віктарыны “Пісьменнасць на зямлі беларускай”, самыя актыўныя атрымалі прызы – сшыткі, якія, дарэчы вырабляюцца ў Добрушы.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля