Родных кніг старонкі запаветныя

У цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя А.П.Гайдара ў рамках Тыдня беларускага пісьменства “Адкрываю, як свет нанова, беларускае роднае слова”  адбылося завочнае падарожжа “Родных кніг старонкі запаветныя” для наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў установы “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна г. Бабруйска”.

Удзельнікі мерапрыемства даведаліся, што ўпершыню, у 1994 годзе, святочныя мерапрыемствы адбыліся ў старажытным горадзе Полацку. Потым сталіцамі свята сталі такія гістарычна значныя культурныя цэнтры краіны, як Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Быхаў, Рагачоў і іншыя гарады. У 2022 годзе Дзень беларускага пісьменства прыняў горад Добруш, вядомы з XVI стагоддзя. Тут былі заснаваны першыя ў Беларусі папяровая фабрыка (1870) і фарфоравы завод, а знакамітым ураджэнцам Добрушскага краю з’яўляецца класік нацыянальнай літаратуры – пісьменнік, сцэнарыст і драматург Іван Шамякін.

Увазе юнакоў і дзяўчат была прапанавана прэзентацыя “Асветнікі зямлі беларускай”, падчас прагляду якой яны даведаліся пра гісторыю станаўлення і развіцця беларускага пісьменства, кнігадрукавання, пра асветнікаў і першадрукароў зямлі беларускай: Ф.Скарыну, Е.Полацкую, С.Буднага, П.Мсціслаўца, С.Собаля і інш.

Завяршылася завочнае падарожжа знаёмствам з літаратурай, прадстаўленай на выставе-праглядзе “Мовы друкаванай чароўнае слова”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля