Ехаў казачнік бай

Максім Танк – адно з самых яркіх імёнаў у гісторыі беларускай літаратуры. Яго літаратурная спадчына ўражвае разнастайнасцю тэм, вобразаў і форм. Але галоўная тэма Радзімы чырвонай ніткай праходзіць праз усю яго шматгранную творчасць.

Падчас мерапрыемства вучні мелі магчымасць пазнаёміцца з жыццёвым і творчым шляхам паэта з дапамогай слайд-прэзентацыі “Майстар паэтычнага слова” і відэа-радка “Лёс у фотаздымках”. Школьнікі даведаліся пра незвычайны псеўданім Я. Скурко, пачулі яго знакамітыя вершы. Кніжная выстава “У скарбонку беларускай паэзіі” прапанавала як яго вядомыя творы, так і часопісныя артыкулы, якія вызначылі вялікія заслугі М.Танка у беларускай літаратуры. Прышлася да спадобы  тэматычная віктарына “Прайсці праз вернасць”.

Напрыканцы прагучалі словы аб тым, што літаратурная спадчына М.Танка узбагаціла культуру свайго народа і знайшла шырокае прызнанне сярод яго прыхільнікаў.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля