А вяселлейка едзе з песняй да сяла…

Беларускае народнае вяселле – гэта цэлы спектакль, у якім яскрава праяўляліся таленты спевакоў і танцораў, народная дасціпнасць і гумар, духоўнае багацце народа, яго спрадвечныя традыцыі.

Вяселле ў традыцыйным стылі (ці хаця б з яго элементамі) — сёння рэч досыць модная. Усё больш маладых людзей імкнецца пабрацца шлюбам не толькі “па правілах”, але і згодна з традыцыямі нашых продкаў. Падчас урока беларускай культуры “А вясселейка едзе з песняй да сяла…” бібліятэкары дзіцячай бібліятэкі №6 імя М. Астроўскага прапанавалі навучэнцам УА “БДГЭПТК” знаёмства з гэтым самабытным, багатым на фальклор абрадам.

Паслухаўшы гутарку бібліятэкара, моладзь  даведаліся,  якое значэнне тым ці іншым вясельным абрадам і дзеянням надавалі нашы продкі, каб сем’і былі моцнымі, зразумелі што шмат чаго з гэтай спадчыны важна выкарыстоўваць і ў наш час. Яны дазналіся, што беларускае вяселле складалася з некалькіх этапаў: сватаўства, заручын, суборнай суботы і г. д.

Кожнае дзеянне вяселля суправаджалася песнямі, частушкамі і пэўнымі прыкметамі і рытуаламі. З вялікай цікавасцю студэнты даведаліся аб тым, што такое пасаг і пасад, якую ролю падчас вяселля выконвалі беларускія ручнікі.

Хлопцы і дзяўчаты самі змаглі паспрабаваць сябе ў ролі сватоў, жаніха і нявесты. Наведвальнікі пабачылі цэлы комплекс абрадавых дзеянняў: сватанне (заручыны), падрыхтоўка пасагу нявесты, нявесту садзілі на дзяжу, маладых праводзілі цераз “вароты шчасця”. Госці, якія прыйшлі на вяселле дарылі падарункі і зычылі ўсяго найлепшага маладым. Наўзамен яны атрымлівалі кавалак караваю, які прыгатавалі супрацоўнікі УА “БДГЭПТК”.

snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake