Кнігі і творцы

У гарадской бібліятэцы № 8 імя Еўфрасінні Полацкай прайшоў апошні занятак культурна-асветніцкага праекту “Кніжкіна гісторыя”, які называўся “Кнігі і творцы”. Гэта быў незвычайны занятак, таму што ў госці да ўдзельнікаў праекту, дзяцей 4 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа № 18 г. Бабруйска”, прыйшла бабруйская паэтэса і пісьменніца, старшыня Бабруйскага аддзялення літаратурнага аб’яднання “Полацкая галінка” Надзея Акушка. Надзея Паўлаўна расказала дзецям аб сваім жыццёвым і творчым шляху, аб дзейнасці бабруйскага аддзялення “Полацкая галінка”. Прачытала дзецям свае вершы на беларускай мове: “Бусел”, “Зімовая раніца”, “Дабрыня” і іншыя. Асаблівую ўвагу Надзея Паўлаўна надала тэме Вялікай Айчыннай вайны, прачытаўшы вершы і апавяданне “Па дарогах вайны”. У канцы мерапрыемства дзеці задавалі пісьменніцы разнастайныя пытанні, а таксама было зроблена сумеснае фота на памяць.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля