Зямля, якой і ты часцінка

У гарадской бібліятэцы №8 імя Еўфрасінні Полацкай у межах беларускамоўнага праекту “Беларускія традыцыі” для вучняў 4 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №18 г. Бабруйска” адбылася гадзіна беларусазнаўства “Зямля, якой і ты часцінка”.

Удзельнікі мерапрыемства з дапамогай гутаркі, віктарын і гульні замацавалі свае грамадзянска-патрыятычныя веды аб Беларусі. Упэўнена давалі адказы на пытанні пра Радзіму – Рэспубліку Беларусь, Дзяржаўныя сімвалы, герб, сцяг, гімн нашай краіны. Дзеці з захапленнем і цікавасцю разгадалі загадкі пра зубра, бусла, валошку, бульбу, лён і даведаліся, што яны з’яўляюцца таксама сімваламі, па якіх пазнаюць нашу краіну.

Дзеці даведаліся што 15 студзеня 1938 года на першай сесіі Вярхоўнага Савета СССР была прынята пастанова аб стварэнні ў Беларусі абласцей і ў 2023 годзе святкуецца 85-годдзе з гэтай знакавай даты. Асаблівая ўвага дзяцей была накіравана на гісторыю Магілёўскай вобласці. Было адзначана, што бабруйчане з’яўляюцца часцінкай Магілёўскай зямлі, якая багата таленавітымі людзьмі, якія праславілі родны край на вякі.

Завяршылася мерапрыемства аглядам выставак “Нашы сімвалы” і выстаўкай да Году міру і стварэння – “Пад мірным небам Беларусі”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля