Дзіўная родная мова

У гарадской бібліятэцы № 8 імя Еўфрасінні Полацкай сярод вучняў 4 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа № 18 г. Бабруйска” прайшоў конкурс эрудытаў “Дзіўная родная мова”, прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы. Дзеці падзяліліся на некалькі каманд. Іх чакала шэсць разнастайных заданняў на веданне беларускай мовы, трэба было разгадаць загадкі, выправіць памылкі, дапоўніць прыказкі і інш. Перамагла каманда, якая набрала большую колькасць балаў. Усе ўдзельнікі конкурсу атрымалі прыгожыя беларускамоўныя закладкі, а пераможцы яшчэ і памятныя медалі. У канцы мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з кніжнай выстаўкай “З любоўю да роднага слова”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля