Слова роднае – вечнасці след

Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы стала традыцыйным мерапрыемствам для нашай бібліятэкі і вельмі важным святам для дзяцей. Мова яднае нацыю, народ і ўсіх людзей, якія пражываюць на тэрыторыі  краіны. Кожны чалавек павінен  шанаваць сваю мову, традыцыі і культуру свайго народа.  У кожным куточку Зямлі, дзе б’ецца беларускае сэрца, жыве беларуская мова. Жыве па-рознаму: у штодзённай гамонцы, у песнях і казках, у школьных падручніках і цудоўных творах літаратуры.

Для вучняў 5 класу ДУА “Сярэдняя школа №4 г. Бабруйска” у дзіцячай бібліятэцы  №6 імя. М. Астроўскага прайшло свята роднай мовы “Мова родная – вечнасці свет”.

Вядучыя, пераапранутыя ў беларускае народнае адзенне, расказалі дзецям аб тым, што наша родная беларуская мова прайшла доўгі і складаны шлях свайго развіцця. Вучні чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў: Я. Коласа, Я. Купалы, М. Багдановіча, К. Буйло, слухалі беларускія паданні і казкі. Дзеці актыўна прымалі ўдзел у  конкурсах “Назаві адным словам”, “Назаві па-беларуску”, “Пазнай казку”, “Прыказкі і прымаўкі” і з цікавасцю прынялі ўдзел у гульні “Чароўны куфэрак”.

Свята атрымалася! Яно было не толькі вясёлым і шумным, але і вельмі карысным, пазнавальным!

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля