Мова — гэта душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб.
Да Міжнароднага дня роднай мовы ў цэнтральнай дзіцячай бібіліятэцы імя А.П.Гайдара для навучэнцаў пачатковых класаў ДУА “Сярэдняя школа №2 г. Бабруйска” і вучняў 6 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №1г. Бабруйска”прайшоў урок беларускай літаратуры “Беларуская казка — розуму падказка” і ўрок беларускай мовы “Я закаханы ў матчыну мову”.
Для малодшых дзяцей бібліятэка падрыхтавала лялечны спектакль “Зайкава хатка”. Хлопчыкі і дзяўчынкі не толькі паглядзелі казку, але і прынялі актыўны ўдзел у віктарыне “Падарожжа ў казку” і конкурсе “Наадварот”, знайшлі адказы на загадкі-блытанкі і матэматычныя задачкі.
Вучні шостага класа даведаліся аб гісторыі Міжнароднага дня роднай мовы і прадэманстравалі свае веды ў якасці знаўцаў беларускай мовы: і прыказку трэба было скласці, і словы адгадаць, і на пытанні крыжаванкі “Спадчына” правільна адказаць, і пераклад зрабіць.
Прыемна было слухаць, як дзеці з цеплынёй і пяшчотай чыталі вершы пра беларускую мову і родную Беларусь.
У канцы мерапрыемства вучні пазнаёміліся з кнігамі, прадстаўленымі на кніжнай выстаўцы “Беларуская літаратура: модныя кнігі і чытаемыя аўтары”.
Такім чынам, наведвальнікі бібліятэкі яшчэ раз змаглі пераканацца ў тым, што наша мова — гэта сапраўды ўнікальная мова: самая мілагучная, самая ласкавая, самая звонкая і самая непаўторная…
Свежие комментарии