Беларуская мова – вольная, пявучая

Cёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. 22 лютага адбылося чарговае мерапрыемства ў рамках праекту “Я – маленькі беларус”, прысвечанае роднай мове – “Беларуская мова – вольная, пявучая”.  У час занятку дзеці пазнаёміліся з гісторыяй і культурай роднай мовы, дазналіся, што родную мову патрэбна любіць, шанаваць і берагчы.  Потым яны актыўна гулялі ў беларускія гульні, спявалі калыханкі, вучыліся называць прадметы на роднай мове, выкарыстоўваць ветлівыя словы ў паўсядзённасці, а таксама пазнаёміліся з новымі кнігамі беларускамоўных аўтараў.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля