Ручай крыштальны мовы роднай

Роднае слова – люстэрка культуры народа, яго духоўнае аблічча. Мова – наша спадчына, якую мы атрымліваем ад бацькоў і павінны перадаць наступным пакаленням. Хто хоць раз пачуў беларускую мову, не забудзе яе мяккасці і мілагучнасці, плаўнасці і напеўнасці, сціплай прыгажосці і самабытнасці. Кожны чалавек павінен ведаць сваю мову: мы чытаем класікаў, чуем прыгожую мову ў тэатрах і не перастаём здзіўляцца багаццю беларускай мовы. Вучні з 5 “В” класа, якія завіталі ў гарадскую бібліятэку №16 на лінгвагадзіну “Ручай крыштальны мовы роднай”, толькі ў пачатку шляху па вывучэнню мовы. Але, дзякуючы мерапрыемству, яны зрабілі яшчэ адзін крок, каб авалодаць беларускай мовай. Бібліятэкар парыхтавала шмат розных заданняў у наступных турах: “Ведаем лексіку”; “Перакладаем з рускай мовы”, “Чытаем па беларуску”, “Правяраем правапіс”, “Уключаем фантазію”. Дзеці змаглі праявіць свае веды, здольнасці і нават паэтычны талент. А напрыканцы бібліятэкар запрасіла ўсіх пазнаёміцца з лепшымі творамі для дзяцей на беларускай мове як айчынных, так і замежных аўтараў.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля