Вандроўка па роднаму гораду

У гарадской бібліятэцы № 8 імя Еўфрасінні Полацкай для вучняў 4-х класаў ДУА “Сярэдняя школа № 26 г. Бабруйска” адбылася чарговая экспрэс-вандроўка пазнавальна-адукацыйнага праекта “Гэта мая КРАІНА!”. Дзеці зрабілі віртуальную вандроўку па роднаму гораду Бабруйску, даведаліся пра гісторыю горада і Бабруйскай крэпасці, пазнаёміліся з архітэктурнымі славутасцямі і помнікамі прыроды Бабруйскага краю. У канцы мерапрыемства разгадалі шыфраграму “Вуліцы Бабруйска” і пагарталі выданні, прысвечаныя нашаму роднаму гораду.