Таямніцы Белавежскай пушчы

У гарадской бібліятэцы № 8 імя Еўфрасінні Полацкай для вучняў 4-х класаў ДУА “Сярэдняя школа № 26 г. Бабруйска” адбылася чацвёртая экспрэс-вандроўка пазнавальна-адукацыйнага праекта “Гэта мая КРАІНА!” пад назвай “Таямніцы Белавежскай пушчы”.  Дзеці здзейснілі віртуальнае падарожжа па Брэсцкай вобласці, пазнаёміліся са славутасцямі Брэста, мемарыяльным комплексам “Брэсцкая крэпасць”, унікальным раслінным і жывёльным светам Белавежскай пушчы, памесцем беларускага Дзеда Мароза, пабачылі знакамітую Камянецкую вежу. У канцы мерапрыемства дзеці разгадалі філворд, адшукваючы гарады Брэсцкай вобласці і пазнаёміліся з цікавымі кнігамі пра Брэстскую вобласць.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля