У госці да казкі беларускай

Свет казак разнастайны і цікавы. Іх чытаюць людзі любога ўзросту. Яны не толькі забаўляюць чытачоў. Яны нас выхоўваюць і вучаць быць добрымі, справядлівымі людзьмі. 21 красавіка ў межах праекта “Я – маленькі беларус” для дзяцей з ДУА “Дзіцячы сад №18 г. Бабруйска” прайшла гульня-віктарына “У госці да казкі беларускай”. На пачатку мерапрыемства дзеці даведаліся, што ўсе беларускія казкі дзеляцца на тры віды – казкі пра жывёл, чарадзейныя і сацыяльна-бытавыя. Разгадалі загадкі пра казачных герояў, растлумачылі спалучэнні  казачных слоў, якія зразумелы толькі беларусу, а таксама размалявалі казачных герояў. У канцы мерапрыемства дзеці паслухалі казку “Як курачка пеўніка ратавала”.