Капітан далёкіх вандровак

10 мая споўнілася 140 год з дня нараджэння Янкі Маўра – беларускага пісьменніка, які прысвяціў сваю творчасць маленькім чытачам і юнацтву. З нагоды гэтай падзеі бібліятэкары дзіцячай бібліятэкі №6 імя М.А. Астроўскага падрыхтавалі для вучняў 6-х класаў ДУА “Сярэдняя школа №4 г. Бабруйска” літаратурны партрэт “Капітан далёкіх вандровак”.
Аповед аб жыццёвым шляху і літаратурнай дзейнасці пісьменніка суправаджаўся прэзентацыяй “Чалавек з крылатай фантазіяй”. У ходзе сустрэчы ўдзельнікі адказвалі на пытанні літаратурнай віктарыны, праглядзелі буктрэйлеры па кнігах Янка Маўра “Палескія рабінзоны” і “Чалавек ідзе”, пазнаёміліся са знакамітымі творамі аўтара, такімі як аповесці “У краіне райскай птушкі”, “Сын вады”, “ТВТ”, раман “Амок”. Таксама прысутнічым быў прадстаўлены дакументальны фільм пра жыццё і творчасць пісьменніка – “Янка Маўр. Капітан дзіцячых мараў”, зняты ў 2013 годзе РУП “Беларускі відэацэнтр”.
Кнігі Янкі Маўра і сёння захапляюць юных чытачоў, спрыяюць задумацца над праблемамі развіцця чалавека, лёсу планеты Зямля і цэлага Сусвету.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля