Песня сэрца, гімн Бацькаўшчыны

19 мая ў Гарадской бібліятэцы №8 імя Еўфрасінні Полацкай адбыліся Еўфрасіннеўскія чытанні “Песня сэрца, гімн Бацькаўшчыны”, прысвечаныя 500-годдзю з часу выдання паэмы Міколы Гусоўскага “Песня пра зубра”.

У межах супрацоўніцтва УК “Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г. Бабруйска” і ПУ “Папраўчая калонія №2” УДВП МУС РБ Магілёўскай вобласці ў першай частцы мерапрыемства адбылася паэтычная анлайн-акцыя “Мір – адзін на ўсіх” прымеркаваная да Году міру і стварэння. Асуджаныя, адбываючыя пакаранне ў ПУ “Папраўчая калонія №2”, прачыталі свае аўтарскія патрыятычныя вершы на тэму прыгажосці прыроды Беларусі, любові да Радзімы, міру на ўсёй зямлі.

У другой частцы чытанняў вучні 8 “А” класса ДУА “Сярэдняя школа №18 г. Бабруйска” пазнаёміліся з біяграфіяй пісьменніка “Мікола Гусоўскі – выдатны беларускі пісьменнік эпохі Адраджэння”, якога літаратуразнаўцы называюць “самым таленавітым і самым адукаваным усходнім славянінам свайго часу ў Рыме”.

Падчас літаратурна-паэтычнай імпрэзы “500-годдзе паэмы “Песня пра зубра” ўдзельнікі мерапрыемства пачулі цікавую гісторыю нараджэння паэмы, велічнай песні пра родны край, песні сэрца і гімна Бацькаўшчыне, напісаную Міколам Гусоўскім.

Філолаг, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Фісюк С.В. у сваім выступленні адзначыла важнасць паэмы “Песня пра зубра” для беларускай літаратуры, раскрыла асноўныя тэмы, якія аўтар хацеў данесці да свайго чытача.

На прыканцы чытанняў адбылася прэзентацыя буклета “Доўгае жыццё і вялікая слава “Песні пра зубра”, а таксама агляд кніжна-ілюстратыўнай выстаўкі “Мікола Гусоўскі. “Песня пра зубра”.

Удзельнікі Еўфрасіннеўскіх чытанняў “Песня сэрца, гімн Бацькаўшчыны” зрабілі крок у даўніну, каб пачуць і нават убачыць, як жылі нашы далёкія продкі, каб даведацца пра іх мары і спадзяванні. Пазнаёмцеся і вы з 500-гадовым творам Міколы Гусоўскага, кніжным помнікам беларускай літаратуры.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля