Многа паэтаў на свеце… Як пазнаюць, як адрозніваюць іх чытачы адзін ад аднаго? Мала ўцехі, калі толькі па прозвішчах. Сяргей Грахоўскі пазнаецца па творах. У паэта многа чытачоў, сяброў і прыхільнікаў яго таленту.
26 верасня ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя М.Горкага для навучэнцаў 2 курса УА “Бабруйскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж” адбылася гадзіна паэзіі “Малюся зноў па-беларуску…”, прысвечаная 110-годдзю са дня нараджэння Сяргея Грахоўскага.
Творчы шлях С. Грахоўскі пачынаў у бабруйскай газеце “Камуніст”, амаль у кожным нумары публікаваліся аптымістычныя радкі пачынаючага паэта. Двойчы пабываў узнікам ГУЛАГа і нягледзячы на cклaдaны жыццёвы шляx, застаўся беларусам, чалавекам і паэтам. Паэзія Грахоўскага – жыццесцвярджальная, напоеная дабрынёй, цяплом і чысцінёй.
Падчас мерапрыемства адбываўся паказ відэасюжэтаў, прэзентацыі і прагучалі вершы паэта: “Мястэчка…мястэчка”, “Музыка цішыні”, “Як я жыў без цябе…” і інш.
Таксама падрыхтавана кніжная выстава “…Ад слова свеціцца жыццё”. У яе экспазіцыі – лепшыя творы Сяргея Грахоўскага: кнігі лірыкі, аповесцей і апавяданняў.
Сяргей Грахоўскі пaкiнyў cвaiм нaшчaдкaм вялiкyю кoлькacць твopaў, нaпoўнeныx шчыpacцю i дaбpынёй. За незалежную Беларусь, за родную мову Сяргей Іванавіч змагаўся нястомна, рашуча. І пакуль жыве Беларусь і роднае слова – будзе жыць імя і паэзія Сяргея Грахоўскага.

















