Дала мне маці родную мову

Родная мова, цудоўная мова!

Ты нашых думак уток і аснова!

Ты мне заўсёды была дапамогай,

Дзе б і якой не хадзіў я дарогай.

 

 

Мова – частка чалавечай культуры, гістарычнай спадчыны. Дзякуючы ёй, працягваюць жыць традыцыі. Мова абуджае цікавасць да пазнання свету, садзейнічае праяўленню павагі да нашага мінулага і служыць элементам аб’яднання людзей незалежна ад месца і часу іх пражывання.      Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. Супрацоўнікі бібліятэкі №4 ім. Б.М. Мікуліча падрыхтавалі і правялі для сваіх чытачоў літаратурную гадзіну “Дала мне маці родную мову”. Нашым чытачам былі прапанаваны пытанні – жарты на беларускай мове,конкурсы “Нечаканыя пераўтварэнні” і  “Размінка”. Былі зачытаны 10 запаведзяў, каб зберагчы родную мову. На мерапрыемства таксама быў запрошаны гурт “Гармонія” і наш бабруйскі паэт В. Чарняцоў. Гучалі не толькі народныя песні, але і песні  пра Беларусь. Весела і цікава прайшло мерапрыемства і яшчэ доўга нашы слухачы не маглі адпусціць артыстаў. Мерапрыемства скончылася, але асалода ад сустрэчы засталася.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля