Тайна беларускага ўзору

Народнае мастацтва Беларусі – яркая і самабытная старонка ў гісторыі нашай культуры. Як і фальклор, музыка, танцы, народнае мастацтва адлюстроўвае погляды і ўяўленні народа, яго гісторыю, нацыянальны характар, адвечнае імкненне да прыгажосці. Творы народных майстроў здзіўляюць разнастайнасцю форм, багаццем фантазіі, прастатой выканання, майстэрствам увасаблення эстэтычных густаў народа і нацыянальных традыцый. На тканых і вышываных вырабах нашы продкі пакідалі пасланні – арнаментальныя ўзоры, своеасаблівыя летапісы іх жыцця, запіс думак і лёсаў.

У ГБ №8 імя Еўфрасінні Полацкай у межах праекта “Беларускія традыцыі” адбылася беларуская скарбонка “Тайна беларускага ўзору”. Вучні 2 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №18 г.Бабруйска” пазнаёміліся з беларускімі арнаментальнымі сімваламі, узорамі і вобразамі: сонейка, ураджаю, сям’і, маці, роду, роднага краю, беларускіх народных святаў, кахання, продкаў.

Удзельнікі мерапрыемства мелі магчымасць дакрануцца да тканых вырабаў з арнаментальнымі беларускімі ўзорамі прадстаўленых на экспазіцыі “Жывыя вытокі”, прачытаць вышыты ўзор на рукатворных вырабах, каб зразумець светапогляд нашых продкаў іх мары і надзеі. Дзеці выканалі творчае заданне “Беларускі ручнік” і пазнаёміліся з кнігамі пра беларускае народнае мастацтва і арнамент.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля